Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2015

Шляхі нарошчвання беларускага экспарту абмяркоўваюцца на сустрэчы Макея з кампаніямі-экспарцёрамі

23 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Шляхі нарошчвання аб'ёмаў беларускага экспарту, а таксама рашэнні праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць на гэтым напрамку, абмяркоўваюцца сёння ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея праходзіць сустрэча кіраўнікоў 45 дзяржаўных і прыватных кампаній Беларусі, якія з'яўляюцца вядучымі пастаўшчыкамі айчыннай прадукцыі і паслуг на замежныя рынкі, а таксама прадстаўнікоў аб'яднанняў, асацыяцый, страхавых, лізінгавых кампаній і банкаў, што аказваюць садзейнічанне развіццю экспарту.

Адкрываючы сустрэчу, Уладзімір Макей падкрэсліў, што прысутным неабходна з улікам мінулага перыяду вызначыць праблемы, якія перашкаджаюць павялічваць работу на экспартным напрамку, устанавіць мэты і задачы на будучы год.

Міністр звярнуў увагу, што вядзецца актыўная работа над падрыхтоўкай нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2016-2020 гады. Уладзімір Макей прапанаваў абмяняцца меркаваннямі адносна таго, што неабходна зрабіць не толькі ў наступным годзе, але і на сярэднетэрміновую перспектыву. "Мы павінны прадметна абмеркаваць, як актыўней працаваць на экспартным напрамку, і ўнесці прапановы па пераадоленні перашкод, якія існуюць на сённяшні дзень", - сказаў ён.

Кіраўнік МЗС канстатаваў няпростую сітуацыю ў знешнім гандлі. Паводле яго слоў, праселі знешнія рынкі, значна знізіўся беларускі экспарт. Так, за 9 месяцаў бягучага года ён склаў 75,7 працэнта да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Найбольш істотны спад экспартных паставак адбыўся ў будаўнічай галіне, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўцы. Выклікае асаблівае хваляванне сітуацыя на прадпрыемствах Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Па выніках студзеня-верасня 2015 года дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі склала $1 млрд 184,6 млн, або 192,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені-верасні склаўся на ўзроўні $49 млрд 75,6 млн, што на 25,7 працэнта менш, чым за студзень-верасень 2014-га. У тым ліку экспарт склаў $25 млрд 130,1 млн (знізіўся на 24,6 працэнта), імпарт - $23 млрд 945,5 млн (знізіўся на 26,8 працэнта).

Сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным на ўзроўні $509,9 млн. У студзені-верасні 2014 года паказчык таксама быў адмоўным і складаў $867,8 млн. Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 26,8 працэнта да $40 млрд 791,9 млн. Экспарт тавараў знізіўся на 26,6 працэнта да $20 млрд 141 млн, імпарт - на 27 працэнтаў да $20 млрд 650,9 млн.

Сальда знешняга гандлю паслугамі за дзевяць месяцаў склалася дадатным на ўзроўні $1 млрд 694,5 млн, што на 14,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Знешнегандлёвы абарот паслуг у студзені-верасні склаўся ў суме $8 млрд 283,7 млн (80,6 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2014 года). Экспарт паслуг знізіўся на 15,1 працэнта і склаў $4 млрд 989,1 млн, імпарт - на 25,1 працэнта да $3 млрд 294,6 млн.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі