7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання прайшла сустрэча з кіраўніком Ветэрынарнай арганізацыі Ісламскай Рэспублікі Іран Сеедам Махамадам Агамеры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
У ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні сертыфікацыі і паставак жывёлагадоўчай прадукці ў Іран. У Мінсельгасхарчы падкрэслілі, што актыўнае супрацоўніцтва і партнёрства стварае надзейны фундамент узаемадзеяння Беларусі і Ісламскай Рэспублікі Іран у агульных мэтах умацавання харчовай бяспекі.
На сустрэчы таксама прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Алірэза Санеі.