16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербска-беларускі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамляе БЕЛТА.
У час бізнес-форуму будуць разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, бягучыя пытанні вядзення бізнесу, адбудзецца падпісанне двухбаковых камерцыйных кантрактаў і пагадненняў.
Пасля завяршэння пленарнай часткі мерапрыемства будзе арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа, удзельнікі якой абмяркуюць магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых.
Зацікаўленым прыняць удзел трэба прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты да 18 лістапада. Пры наяўнасці гатовых да падпісання дакументаў з сербскімі партнёрамі неабходна паведаміць аб гэтым БелГПП.