Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Крс 2018

СБ і Мінлясгас падпішуць пагадненне аб выдзяленні дадатковых сродкаў на развіццё ляснога сектара Беларусі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк і Міністэрства лясной гаспадаркі на наступным тыдні падпішуць пагадненне аб выдзяленні дадатковых 12 млн еўра на развіццё ляснога сектара Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі адбылася сустрэча з групай спецыялістаў Сусветнага банка. Яна прайшла ў час афіцыйнага візіту экспертаў міжнароднай фінансавай арганізацыі ў краіну, прысвечанага сярэднетэрміновай ацэнцы праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь".

"У красавіку 2015 года паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства лясной гаспадаркі і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця было падпісана пагадненне аб пазыцы да гэтага праекта. МБРР прадаставіў нашай краіне пазыку на суму $40,714 млн. Прааналізаваўшы ход выканання праекта, у сакавіку 2018 года Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў выдзяленне нашай краіне дадатковага фінансавання ў памеры 12 млн еўра. Чакаецца, што падпісанне пагаднення аб выдзяленні дадатковага фінансавання праекта адбудзецца ўжо на наступным тыдні", - адзначылі ў прэс-службе.

У Мінлясгасе растлумачылі, што сродкі пазыкі МБРР былі ўкладзены ў будаўніцтва сучасных лесанасенных цэнтраў па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, закупку неабходнай тэхнікі і абсталявання. "Дадатковае фінансаванне дасць магчымасць павялічыць маштабы асобных мерапрыемстваў, ініцыіраваных пры першапачатковым праекце", - удакладнілі ў ведамстве.

"У красавіку мы здаём першы комплекс, пабудаваны за кошт сродкаў Сусветнага банка. Я асабіста ў пятніцу быў у Івацэвічах, дзе цяпер вядзецца наладка абсталявання. Будуюцца яшчэ два цэнтры - у Глыбокім і Шчомысліцы. І хачу сказаць, што мы поўнасцю задаволены і выбарам падрадных арганізацый, і ходам будаўніцтва", - падкрэсліў у час сустрэчы першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Рэалізацыю праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" станоўча ацаніў і яго кіраўнік з боку Сусветнага банка Эндру Мітчэл. У бліжэйшыя дні разам з іншымі спецыялістамі групы Сусветнага банка ён азнаёміцца з ходам будаўніцтва лесанасенных комплексаў, а таксама работай лесанарыхтоўчай тэхнікі айчыннай і замежнай вытворчасці.

Усяго ў рэалізацыі праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" удзельнічаюць больш за 90 лесагаспадарчых устаноў краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі