19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных абмеркаваў сёння ў Ізміры з прадстаўнікамі буйных прамысловых кампаній рэгіёна Эгейскага мора аптымальныя стратэгіі па стварэнні СП. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 30 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу. "У час сустрэчы адбылася прадметная размова аб патэнцыяле кааперацыйных сувязей і прамысловага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Дэталёва абмяркоўваліся аптымальныя стратэгіі і крокі па стварэнні сумесных вытворчасцей", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Андрэй Савіных анансаваў правядзенне чарговага пасяджэння беларуска-турэцкай міжурадавай эканамічнай камісіі ў канцы мая ў Мінску і запрасіў турэцкіх бізнесменаў прыняць удзел у дзелавым форуме, які будзе арганізаваны паралельна з пасяджэннем камісіі.
Пасол Беларусі прабудзе ў Ізміры па 21 красавіка. Праграма візіту прадугледжвае правядзенне серыі круглых сталоў "Перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі" ў арганізаваных прамысловых зонах Ізміра і Манісы. Андрэй Савіных правядзе сустрэчы з членамі Асацыяцыі прамыслоўцаў і Асацыяцыі маладых бізнесменаў Ізміра, а таксама кіраўніцтвам шэрага буйных прамысловых кампаній.