Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Май 2015

Савет па чыгуначным транспарце СНД разгледзіць у Мінску 12 пытанняў па каардынацыі работы дарог

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце краін СНД пройдзе 20-21 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, якая выступае арганізатарам правядзення мерапрыемства.

Парадкам дня прадугледжаны разгляд 12 пытанняў па каардынацыі дзеянняў чыгунак Садружнасці ў частцы міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенні ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, распрацоўцы адзіных нарматыўных дакументаў.

Акрамя таго, будуць прыняты рашэнні па актуалізацыі нарматыўных дакументаў у сферы міжнародных пасажырскіх і грузавых перавозак, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту рухомага саставу. Рэгламент работы пасяджэння прадугледжвае час для правядзення двухбаковых сустрэч кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый.

"Для Беларускай чыгункі арганізацыя і ўдзел у пасяджэнні савета з'яўляецца важнейшай падзеяй бягучага года ў сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Як чакаецца, у мерапрыемстве прымуць удзел старшыня дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц СНД Пётр Кучарэнка, кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Прыбудуць таксама прадстаўнікі Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, Літвы, Эстоніі, Ірана. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе прэзідэнт ААТ "Расійскія чыгункі" Уладзімір Якунін.

Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці і яго выканаўчы орган (дырэкцыя) былі створаны ў 1992 годзе. Першараднай увагай савет надзяляе забеспячэнне тэхналагічнага адзінства чыгунак. Штогод вядзецца распрацоўка графіка руху і плана фарміравання паяздоў у міжнародных зносінах. Вялікая ўвага ўдзяляецца таксама пытанням тэхнічнага стану грузавых вагонаў. Папярэдняе 61-е пасяджэнне савета прайшло ў кастрычніку 2014 года ў Баку (Азербайджан).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі