Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2023

Саудаўская Аравія зацікаўлена ва ўзмацненні супрацоўніцтва з Беларуссю і пашырэнні гандлёвых патокаў

Саудаўская Аравія зацікаўлена ва ўзмацненні супрацоўніцтва з Беларуссю і пашырэнні гандлёвых патокаў
Фота з архiва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу абмеркавалі з прадстаўніком галоўнага ўпраўлення знешняга гандлю Саудаўскай Аравіі - аташэ па гандлёвых справах у Маскве Усамам Аль-Харбі інтэнсіфікацыю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Саудаўскай Аравіі, паведамілі БЕЛТА ў НЦМ.

Усама Аль-Харбі выказаў зацікаўленасць у больш глыбокім аналізе патэнцыялу эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Саудаўскай Аравіі, а таксама пашырэнні гандлёвых патокаў паміж краінамі. У сваю чаргу ў цэнтры расказалі аб магчымасцях па аказанні падтрымкі ў вывучэнні беларускага рынку і прадставілі канкрэтныя прапановы - правесці маркетынгавыя даследаванні рынку, а таксама арганізаваць вэбінар-прэзентацыю экспартных магчымасцей прадпрыемстваў Беларусі, у прыватнасці вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.

Адбылося абмеркаванне магчымасці ўстанаўлення Нацыянальным цэнтрам маркетынгу супрацоўніцтва з аравійскімі структурамі для ажыццяўлення сумеснай работы па арганізацыі дзелавых двухбаковых мерапрыемстваў, арганізацыі экспазіцый Беларусі на выстаўцы Foodex Saudi ў Эр-Рыядзе ў верасні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі