Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2017

Саўмін скарэкціраваў дзяржпраграму развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі да 2020 года

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарэкціравана дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 жніўня 2017 года нумар 597, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У прыватнасці, дзяржпраграма прыводзіцца ў адпаведнасць з нормамі ўказа ад 25 ліпеня 2016 года нумар 289 "Аб парадку фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм" у частцы дэталізацыі мерапрыемстваў падпраграм па крыніцах фінансавання. Таксама дзяржпраграма дапаўняецца падпраграмай 12 "Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу", мерапрыемствы якой у 2016-2017 гадах рэалізоўваліся ў складзе дзяржпраграмы.

Пастановай прадугледжана дадатковае фінансаванне ў 2017 годзе мерапрыемстваў па будаўніцтве пладасховішчаў (Br11,5 млн) і малочнатаварных ферм (Br60 млн) за кошт крэдытных рэсурсаў, дадатковае фінансаванне праекта ДП "ЖодзінаАграПлемЭліта" "Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу, рэпрадуктара 1-га парадку на 1 тыс. асноўных свінаматак у вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна" ў аб'ёме Br4 487,3 тыс. будзе праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Таксама ўнесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў "Аб крэдытаванні дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе" ў частцы ўключэння фінансавання ў 2017 годзе ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" мерапрыемстваў па будаўніцтве пладасховішчаў у аб'ёме Br11,5 млн і змяншэння ліміту крэдытавання з Br34,53 млн да Br23,03 млн мерапрыемства па будаўніцтве комплексаў па гадоўлі і адкорму свіней з улікам дынамікі асваення крэдытных рэсурсаў.

Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі