21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў прадаставіць Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая гарантыю ў пагашэнні знешняй пазыкі, што выдаецца ААТ "ААБ Беларусбанк". Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 151 ад 20 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая будзе прадастаўлена гарантыя ўрада Беларусі ў пагашэнні знешняй пазыкі, што выдаецца адкрытаму акцыянернаму таварыству Ашчадны банк "Беларусбанк" у суме $100 млн на фінансаванне бягучай дзейнасці банка, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне гарантаванай пазыкай.
Гарантыя ўрада прадастаўляецца пасля заключэння крэдытнага пагаднення паміж ААТ "ААБ Беларусбанк" і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, а таксама дагавора аб парадку выкарыстання і пагашэння гарантаванай пазыкі паміж Міністэрствам фінансаў і Беларусбанкам.
Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага падпісаў указ нумар 36 "Аб прыцягненні знешняй пазыкі".Дакументам адобрана прыцягненне ААТ "ААБ Беларусбанк" знешняй пазыкі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў суме $100 млн на фінансаванне сваёй бягучай дзейнасці. Для беларускіх камерцыйных банкаў, якія працуюць з кітайскімі партнёрамі, гэты крэдыт з'яўляецца беспрэцэдэнтным па прычыне яго нязвязанасці.