Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Крс 2020

Саўмін дазволіў не налічваць у 2020 годзе амартызацыю

Саўмін дазволіў не налічваць у 2020 годзе амартызацыю
Фота з архiва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад дазволіў не налічваць у 2020 годзе амартызацыю асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 красавіка 2020 года нумар 229, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Як растлумачылі ва ўрадзе, пастанова прынята для пераадолення негатыўных наступстваў існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.

Дакументам устаноўлена, што арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права прыняць рашэнне аб неналічэнні амартызацыі з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года па ўсіх або асобных аб'ектах асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, якія выкарыстоўваюцца імі ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пры гэтым нарматыўныя тэрміны службы і тэрміны карыснага выкарыстання аб'ектаў асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў прадаўжаюцца на тэрмін, у якім налічэнне амартызацыі не ажыццяўлялася.

Арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў дзяржуласнасці, долі (акцыі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, паведамляюць у рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, іншыя дзяржорганы і дзяржарганізацыі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аб прыняцці рашэння ў трохдзённы тэрмін.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2020 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі