21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 19-21 кастрычніка знаходзіўся з рабочым візітам у Малайзіі, у час якога абмеркаваў з прадстаўнікамі розных міністэрстваў і ведамстваў развіццё гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Валянцін Рыбакоў 20 кастрычніка правёў перагаворы з намеснікам міністра замежных спраў Серы Рызалам Мерыканам, генеральным сакратаром Міністэрства сельскай гаспадаркі і аграрнай прамысловасці Серы Ізмаілам Бакарам, намеснікам спікера Палаты прадстаўнікоў парламента Рональдам Кіяндзі, кіраўніцтвам кампаніі Agromate Holding.
На наступны дзень намеснік міністра замежных спраў Беларусі сустрэўся з намеснікам міністра міжнароднага гандлю і прамысловасці па пытаннях гандлю Чуа Ці Ёнгам і прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Саедам Алі Алатасам.
"У час праведзеных сустрэч абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы абмен дэлегацыямі рознага ўзроўню, развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, развіццё дагаворна-прававой базы", - расказалі ў ведамстве.