19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце эканомікі Беларусі пераважаюць дадатныя трэнды. Аб гэтым заявілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тэмп росту ВУП па выніках 7 месяцаў склаў 105,5 працэнта. Прамысловасць захоўвае статус аднаго з лідараў - рост на 7,5 працэнта. Аб запатрабаванасці вырабленай прадукцыі сведчыць зніжэнне складскіх запасаў: у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года іх суадносіны скарацілася на 9,4 працэнтага пункта.
Высокія пазіцыі ўтрымлівае гандаль: рознічны тавараабарот вырас на 11,8 працэнта, аптовы - на 8,1 працэнта. Гэтаму садзейнічае рост рэальных даходаў насельніцтва.
Добрая дынаміка адзначаецца і ў сельскай гаспадарцы. Выпуск прадукцыі паскорыўся ў параўнанні з мінулым перыядам на 7,9 працэнтанага пункта, тэмп склаў 118,1 працэнта. З апярэджаннем тэрмінаў ідзе ўборка збожжа і нарыхтоўка кармоў. Істотную прыбаўку атрымалі па яйках (тэмп росту 114,2 працэнта), агародніне (111,2 працэнта) і малаку (106,2 працэнта).
Важкі ўклад у эканоміку ўнесла будаўніцтва: у студзені-ліпені рост склаў 9,5 працэнта. Дадатныя тэндэнцыі пераважаюць і ў транспартнай сферы (тэмп росту 106,5 працэнта): пасажыраабарот вырас на 9,2 працэнта, грузаабарот - на 3,8 працэнта. Гэта сведчыць, што грамадзяне актыўна падарожнічаюць, расце дзелавая актыўнасць. У "зялёную" зону выйшла IT-галіна: у студзені-ліпені тэмп росту склаў 100,2 працэнта.
Экспарт тавараў і паслуг прадаўжае аднаўляцца. Тэмпы росту экспарту паскорыліся да 103,7 працэнта ў студзені - чэрвені 2024 года. Экспарт тавараў склаў $19,9 млрд, чаму садзейнічалі нарошчванне фізічных аб'ёмаў паставак на 7 працэнтаў і паляпшэнне цэнавай кан'юнктуры. У прыватнасці, экспарт на рынкі дружалюбных краін вырас на 4,1 працэнта, у краіны Азіі - на 16,6 працэнта, Афрыкі - у 3,7 раза. Цэны экспарту са студзеня па чэрвень дабавілі 5,8 працэнтнага пункта. Сальда знешняга гандлю - плюс $100,2 млн.
Гадавая інфляцыя знізілася з 5,8 працэнта ў чэрвені да 5,5 працэнта ў ліпені, што разам з устойлівай работай эканомікі дазваляе забяспечваць апераджальны тэмп росту рэальна наяўных даходаў насельніцтва - 109,6 працэнта за студзень - чэрвень 2024 года.