Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Чэр 2019

Рэсурсны цэнтр падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва плануюць стварыць у Беларусі

Рэсурсны цэнтр падтрымкі жаночага прадпрымальніцтва плануюць стварыць у Беларусі

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца стварыць рэсурсны цэнтр, які будзе займацца падтрымкай жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку навучаннем. Аб гэтым заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Польшчы і Беларусі па сумяшчальніцтве Леслі Льюіс Скэнлан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Мар'яна Шчоткіна праінфармавала пасла аб асноўных напрамках дзейнасці БСЖ, найбольш цікавых праектах па развіцці жаночага бізнесу. У гэтай сферы Беларусь надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з іншымі краінамі. Устаноўлены кантакты са Швецыяй, Латвіяй, Расіяй. "Падтрымка жанчын у прадпрымальніцтве - важнае пытанне, над якім працуе БСЖ. Павінна быць больш ільгот па доступе да крэдытаў для жанчын, якія хочуць весці сваю справу, а таксама пэўныя ўмовы для іх на пачатковым этапе, каб бізнес развіваўся", - лічыць Мар'яна Шчоткіна . "Прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці рэсурснага цэнтра, каб можна было цэнтралізавана весці работу па падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва, у тым ліку займацца пытаннямі навучання жанчын", - падкрэсліла яна.

У сваю чаргу пасол адзначыла, што гэта тэма - гендарная палітыка, абарона правоў жанчын, пашырэнне іх інтарэсаў - уяўляе цікавасць для Канады. У краіне ёсць шэраг навучальных праграм. Яна прапанавала абмеркаваць магчымыя шляхі ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку. Акрамя таго, Мар'яна Шчоткіна і Леслі Льюіс Скэнлан абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва па гэтай тэматыцы на міжнародных пляцоўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі