Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Снж 2023

Рэкордны ўзровень за апошнія гады. Крутой расказаў аб экспарце беларускіх тавараў у Расію

Рэкордны ўзровень за апошнія гады. Крутой расказаў аб экспарце беларускіх тавараў у Расію

26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выходзіць на рэкордны ўзровень экспарту ў Расію - тэмп росту фізічных паставак у гэту краіну ў 2023 годзе складае 131 працэнт. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанні экспарту беларускіх тавараў і работы адпаведнай камісіі абмяркоўваліся 26 снежня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым. Раней кіраўнік дзяржавы даручаў дыпламату выдзеліць 75 асноўных пазіцый, якія ахопліваюць прыкладна 70 працэнтаў беларускага экспарту ў Расію, і па іх арганізаваць фактычна штомесячны маніторынг сітуацыі. "Прэзідэнт у першую чаргу заслухаў вынікі работы камісіі па падтрымцы беларускага экспарту, - расказаў пасол. - Вядома, Прэзідэнта цікавілі фізічныя аб'ёмы экспарту".

Гэты індыкатар важны, паколькі дазваляе вызначыць, ці губляецца прысутнасць на расійскім рынку ў тых ці іншых нішах, галінах, ці ўдаецца вытрымліваць канкурэнцыю ва ўмовах паралельнага імпарту, які існуе ў Расіі, у першую чаргу ад азіяцкіх вытворцаў.

"Націск (на расійскім рынку. - Заўвага БЕЛТА) сур'ёзны, - звярнуў увагу кіраўнік дыпмісіі. - Вы бачыце тэмпы росту тавараабароту Расіі з Кітаем, Індыяй, іншымі краінамі Азіі. І таму Прэзідэнт адкрыта спытаў, ці няма тут ушчамлення нашых інтарэсаў, ці не страчваем мы нейкія таварныя групы або таварныя нішы".

Паводле даных пасла, з 75 таварных пазіцый, якія знаходзяцца на яго асаблівым кантролі, толькі па 8 ёсць невялікае зніжэнне - тэмп росту фізічных аб'ёмаў ніжэйшы за 100 працэнтаў.

"Гэта, можна сказаць, за апошнія гады рэкордны ўзровень, - канстатаваў Дзмітрый Крутой. - У цэлым тэмп росту фізічных паставак у Расію ў гэтым годзе складае 131 працэнт. У мінулым годзе выраслі на 9 працэнтных пунктаў. Плюс 31 працэнт у бягучым. Відавочна, што ў цэлым сітуацыя выглядае нядрэнна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі