Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2015

"Раскосмас" і НАН Беларусі распрацоўваюць праекты канцэпцый 10 новых саюзных праграм

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Раскосмас" і НАН Беларусі распрацоўваюць праекты канцэпцый 10 новых саюзных праграм. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у час выязнога прэс-мерапрыемства "Рэалізацыя праграм Саюзнай дзяржавы ў галіне касмічных тэхналогій" акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабочая група нашых спецыялістаў і спецыялістаў "Раскосмаса" працуе над 10 праектамі канцэпцый новых саюзных праграм, якія запланаваны на наступную пяцігодку", - адзначыў ён.

Сярод канцэпцый, што абмяркоўваюцца, - стварэнне новых матэрыялаў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца пры касмічных даследаваннях, праграмы па нана-робатах, стварэнне навукова-адукацыйнай касмічнай сістэмы, праграмы па стварэнні сістэм кіравання інфармацыйным забеспячэннем.

Новыя праграмы ў галіне космасу ў 2015 годзе пачынацца не будуць. "У гэтым годзе выконваецца толькі адна праграма "Маніторынг-СД", яна разлічана да 2017 года. Пачатак рэалізацыі наступнай праграмы "Тэхналогія-СД" запланаваны на 2016 год", - растлумачыў Пётр Віцязь.

Праграма Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка касмічных і наземных сродкаў забеспячэння спажыўцоў Расіі і Беларусі інфармацыяй дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі" ("Маніторынг-СД") рэалізоўваецца ў 2013-2017 гадах. Яна нацэлена на стварэнне апаратурна-праграмных мадэлюючых комплексаў для правядзення лабараторных і натурных выпрабаванняў касмічнай тэхнікі, абсталявання, што забяспечвае сістэмы навуковай апаратуры касмічнага значэння. Таксама ў праграме "Маніторынг-СД" прадугледжана стварэнне матэрыяльнай базы для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў па касмічных спецыяльнасцях.

Сумесная беларуска-расійская рабочая група створана для падрыхтоўкі прапаноў наконт пераліку і зместу перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы і развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі "Раскосмаса" і НАН Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі