Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Сак 2021

Расія ўвайшла ў тройку буйнейшых экспартных рынкаў БУТБ

Расія ўвайшла ў тройку буйнейшых экспартных рынкаў БУТБ
Фота з архiва

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія кампаніі па выніках студзеня-лютага ўвайшлі ў тройку лідараў па закупках тавараў на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Сума біржавых здзелак, праведзеных расійскімі ўдзельнікамі таргоў за гэтыя месяцы, амаль у 3 разы перасягнула паказчык аналагічнага перыяду 2020 года і склала $12 млн. Гэта дало Расіі магчымасць заняць месца Германіі ў спісе трох буйнейшых экспартных рынкаў БУТБ. Першыя два радкі ў гэтым рэйтынгу захавалі за сабой Літва і Латвія з сумамі здзелак $32 млн і $18 млн адпаведна.

Як адзначыў Раман Яніў, рост экспарту беларускіх тавараў у РФ - вынік цэлага комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прывабнасці біржавой пляцоўкі для расійскага бізнесу. "Спрашчэнне працэдуры акрэдытацыі, рэгулярныя вебінары і анлайн-прэзентацыі для прадстаўнікоў расійскіх дзелавых колаў, а таксама кропкавыя візіты на вядучыя прамысловыя, дрэваапрацоўчыя і аграрныя прадпрыемствы ў розных рэгіёнах Расіі забяспечылі неабходны кумулятыўны эфект. У выніку з пачатку года на біржы акрэдытаваліся 30 новых кампаній з РФ, якія актыўна купляюць айчынную мяса-малочную прадукцыю, рапсавы алей і будаўнічыя матэрыялы, а таксама ажыццяўляюць транзітныя здзелкі па рэалізацыі ўласных тавараў у трэція краіны. Пры гэтым важна, што па многіх таварных пазіцыях павелічэнне экспартных паказчыкаў назіраецца як у вартасным, так і ў натуральным выражэнні", - падкрэсліў прэс-сакратар.

Станоўчы ўплыў на дынаміку біржавога гандлю з Расіяй таксама аказвае цеснае супрацоўніцтва БУТБ з гандлёвым прадстаўніцтвам РФ у Беларусі. Толькі за апошні месяц прадстаўнікі біржы прынялі ўдзел у 10 анлайн-канферэнцыях, арганізаваных гандлёвым прадстаўніцтвам, дзякуючы чаму аб магчымасцях беларускай біржавой пляцоўкі даведаліся сотні кампаній з Бранскай, Калінінградскай, Пермскай, Пскоўскай, Смаленскай і Чэлябінскай абласцей Расіі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі