10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць, што саюзныя праграмы павінны ахопліваць больш шырокае кола навуковых пытанняў. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы павінны разумець, што праграмы Саюзнай дзяржавы ўсіх праблем не вырашаюць, гэта адна з пляцовак, адзін з важных інструментаў развіцця тэхналагічнага патэнцыялу нашых краін, - сказаў Рыгор Рапота, зрабіўшы акцэнт на навуковым узаемадзеянні. - Мы хацелі б, каб гэтыя праграмы ахоплівалі як мага большае кола пытанняў, перш за ўсё гэтага хочуць нашы вучоныя, акадэміі навук, навуковыя інстытуты ў сферы медыцыны, электронікі, машынабудавання, новых матэрыялаў, біятэхналогій. Мы гатовы як мага больш у гэту сферу ўключыць тэматык развіцця навукі і тэхналогій".
Між тым дзяржсакратар выказаў меркаванне, што механізм прыняцця рашэнняў па саюзных праграмах неабходна ўдасканаліць, зрабіўшы яго больш хуткім і эфектыўным. Паводле слоў Рыгора Рапоты, цяпер вядуцца кансультацыі па гэтым пытанні.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы таксама адзначыў рэзультатыўнасць Форуму рэгіёнаў, што прайшоў у Мінску.