Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2019

Іран мае намер актыўней працаваць над павелічэннем тавараабароту з Беларуссю да $1 млрд

24 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Іран мае намер актыўней працаваць над павелічэннем тавараабароту з Беларуссю да $1 млрд. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Тэгеранскай палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі Масуд Хансары, які 23-26 ліпеня наведвае Беларусь на чале прадстаўнічай іранскай дэлегацыі.

Паводле яго слоў, дэлегацыя іранскіх бізнесменаў у складзе больш як 20 чалавек прыбыла ў Мінск з мэтай актывізаваць двухбаковае эканамічнае гандлёвае супрацоўніцтва. Масуд Хансары лічыць, што для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту да $1 млрд у адпаведнасці з беларуска-іранскімі дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні ёсць добры патэнцыял. Ён упэўнены, што ў час візіту і перагавораў удасца дабіцца вырашэння некаторых праблемных пытанняў.

У ліку найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва кіраўнік Тэгеранскай палаты па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі назваў машынабудаванне, фармацэўтыку, сельскую гаспадарку.

Акрамя таго, ён расказаў аб некаторых дэталях праграмы візіту. У прыватнасці, на 24 ліпеня намечана правядзенне беларуска-іранскага бізнес-форуму, арганізаванага сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя дзелавога клімату дзвюх краін. Запланаваны перагаворы беларускіх і іранскіх прадстаўнікоў, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў і тэхнікі, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання. Праграмай візіту таксама прадугледжана наведванне шэрага беларускіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі