Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Стд 2019

RAEX-Europe пацвердзіла суверэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B" у нацвалюце і "B-" у замежнай

RAEX-Europe пацвердзіла суверэнны рэйтынг Беларусі на ўзроўні
Фота Pixabay

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва RAEX-Europe пацвердзіла рэйтынг суверэннага ўрада Беларусі на ўзроўні "B" у нацыянальнай валюце і "B-" у замежнай. Эксперты адзначаюць аднаўленне беларускай эканомікі, паляпшэнне паказчыкаў банкаўскай сістэмы, прымальны дэфіцыт бюджэту, а таксама спрыяльную структуру дзяржаўнага доўгу з пункту гледжання складу крэдытораў і тэрмінаў пагашэння. Такія даныя прыведзены ў прэс-рэлізе агенцтва, паведамляе БЕЛТА.

Прагноз рэйтынгу пазітыўны - у сярэднетэрміновай перспектыве існуе высокая верагоднасць павышэння ацэнкі. "Захоўваецца пазітыўны прагноз па абодвух рэйтынгах у сувязі з чаканнямі эканамічнага росту і паступовым вырашэннем пытанняў, звязаных з праблемнымі крэдытамі ў банкаўскай сістэме. Рэйтынгі па-ранейшаму стрымліваюцца ўмерана высокім узроўнем доўгу і яго валютнай структурай, валацільнасцю інфляцыі, умоўнымі абавязацельствамі ўрада, якія захоўваюцца", - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Rating-Agentur Expert Ra GmbH (RAEX-Europe) - незалежнае еўрапейскае рэйтынгавае агенцтва, афіліраванае з міжнароднай групай рэйтынгавых агенцтваў RAEX, што мае больш як дваццацігадовы вопыт у рэйтынгавай галіне. З 2015 года агенцтва акрэдытавана Еўрапейскім рэгулятарам па каштоўных паперах і рынках (ESMA) і мае афіцыйны статус Інстытута знешняй ацэнкі крэдытаздольнасці (ECAI). Офіс агенцтва размешчаны ў Франкфурце-на-Майне (Германія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі