29 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу адзначыў добрае развіццё беларускай эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца эканомікі, хацеў бы адзначыць, што і нашы эксперты лічаць, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў добрым стане", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь для Расіі - надзейны партнёр не толькі з пункту гледжання палітычных адносін, але і эканамічных паказчыкаў. "Мне здаецца, мы шмат чаго дабіліся за апошні год. Спадзяюся, што так будзе і ў далейшым", - дадаў ён.