Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2019

Пуск Беларускай АЭС выходзіць на фінішную прамую - Румас

Пуск Беларускай АЭС выходзіць на фінішную прамую - Румас

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пуск Беларускай АЭС выходзіць на фінішную прамую, разам з тым ёсць шэраг пытанняў, якія трэба абмеркаваць, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада прапанаваў на сённяшняй сустрэчы калі не зняць спрэчныя моманты, то, прынамсі, разабрацца ў іх і намеціць, як яны будуць пераадольвацца.

"Галоўнае - мы павінны дакладна вызначыцца, што нам перашкаджае сёння выконваць тыя планы, якія намеціліся па ключавых этапах. Думаю, мы павінны пабудаваць работу так з абодвух бакоў, каб ніякіх збояў у нас не адбылося", - звярнуў увагу Сяргей Румас.

Аляксей Ліхачоў у сваю чаргу праінфармаваў аб учарашніх перагаворах на пляцоўцы Беларускай АЭС. "Першы блок знаходзіцца ў вышэйшай ступені тэхнічнай гатоўнасці, мы ацэньваем - гэта 97 працэнтаў рэалізацыі праекта. Сёння мы ў прынцыпе з дакладнасцю да дзён можам распісаць усе падзеі і дзеянні, уключаючы фізічны пуск, падключэнне да сеткі, выхад на 100%-ную магутнасць, узяўшы за аснову Ленінградскую, Новаваронежскую станцыі. Мы вельмі добра ўяўляем да дэталей усё, што будзе адбывацца ў бліжэйшыя месяцы, тыдні, дні і нават гадзіны", - адзначыў Аляксей Ліхачоў.

На думку кіраўніка дзяржкарпарацыі "Расатам", пры актыўных работах на першым блоку не павінен застацца без увагі і другі блок. "Напружанне сіл і канцэнтрацыя нашых рэсурсаў на адным блоку ні ў якім разе не павінны паставіць пад сумненне тэмпы і якасць работы на другім блоку Беларускай АЭС", - лічыць ён.

Аляксей Ліхачоў падкрэсліў, што расійскі бок падтрымлівае прыярытэт пытанняў бяспекі. "Бяспека - перш за ўсё, і ніякіх кампрамісаў быць не можа", - дадаў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе. Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі