5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца вечарам 5 чэрвеня, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Танкер з амерыканскай нафтай ужо на падыходзе. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца сёння вечарам", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Танкер выйшаў з порта Beaumont (Тэхас) 16 мая. З клайпедскага порта на "Нафтан" транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля 1,5 тыдня.
Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі 80 тыс. т амерыканскай нафты сорту Bakken. Гэта будзе 12-ы танкер з альтэрнатыўнай нафтай для Беларусі з пачатку бягучага года. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT.