Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2020

Продажы мясной сыравіны праз БУТБ павялічыліся на 34 працэнты

Продажы мясной сыравіны праз БУТБ павялічыліся на 34 працэнты
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з пачатку года праведзена каля 1 тыс. здзелак па рэалізацыі мясной сыравіны для патрэб айчынных перапрацоўшчыкаў. У вартасным выражэнні продажы выраслі на 34 працэнты, да Br40,2 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Больш за палавіну гэтай сумы забяспечылі беларускія вытворцы. Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася замарожанае і ахалоджанае мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама субпрадукты.

На долю замежных пастаўшчыкоў з Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы і Польшчы прыпала 47 працэнтаў усіх здзелак з мясной сыравінай. За мяжой у асноўным закуплялася свініна і мяса птушкі.

На БУТБ адзначаюць, што апошнім часам павышаную актыўнасць выказваюць мясаперапрацоўшчыкі, якія закупляюць на біржавой пляцоўцы неабходную ім сыравіну. "У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года некаторыя мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы павялічылі закупкі на 50-70 працэнтаў. Перш за ўсё гэта датычыцца імпартнай прадукцыі. Справа ў тым, што на фоне скарачэння вытворчасці мяса ў асноўных краінах-экспарцёрах многія замежныя пастаўшчыкі істотна паднялі цэны. Аднак на біржавых таргах за кошт канкурэнцыі гэты скачок цэн удаецца часткова нівеліраваць. Таму сёння адным з ключавых фактараў, якія стымулююць айчынных перапрацоўшчыкаў пашыраць прымяненне біржавога механізма, з'яўляецца магчымасць сэканоміць на закупках мясной сыравіны", - паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі