Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Крс 2018

Прэзентацыі патэнцыялу беларускай фармгаліны праходзяць у Японіі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыі патэнцыялу беларускай фармацэўтычнай галіны праходзяць у Японіі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Японіі.

Пасольствам Беларусі ў Японіі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і прадпрыемствам "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" з 15 па 20 красавіка ў гарадах Токіа і Осака праводзяцца прэзентацыі патэнцыялу беларускай фармацэўтычнай галіны. Вядуцца перагаворы з вядучымі японскімі фармкампаніямі і медыцынскімі арганізацыямі.

"Сёння на міжнароднай фармацэўтычнай выстаўцы CPhI Japan 2018 пачаў работу павільён Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Прадстаўлены апошнія распрацоўкі і прапановы холдынга "Белфармпрам", ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", РУП "Белмедпрэпараты", УП "Мінскінтэркапс", СТАА "Націвіта" і ТАА "ВітВар". Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін і намеснік генеральнага дырэктара РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Віктар Шэін прынялі ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця і правялі сустрэчы з прадстаўнікамі японскіх і іншых замежных кампаній, якія ўдзельнічаюць у выстаўцы", - адзначылі ў пасольстве.

Напярэдадні выстаўкі беларуская дэлегацыя наведала Осаку, правяла прэзентацыі і перагаворы з японскімі партнёрамі. У Токіа прадстаўнікі фармгаліны Беларусі азнаёміліся з дзейнасцю Нацыянальнага цэнтра даследаванняў у галіне раку і Японскай асацыяцыі фармацэўтычных вытворцаў, а таксама прынялі ўдзел у пашыранай сустрэчы японскіх і іншых замежных фармкампаній. Былі прадстаўлены камерцыйныя і інавацыйныя прапановы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі