24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заявіў аб неабходнасці фарміраваць у краіне атмасферу новага бізнес-клімату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Неабходна фарміраваць атмасферу новага бізнес-клімату на аснове дзелавых адносін і ўзаемнага даверу. Чым складаней знешняя абстаноўка, тым больш зладжаным і дакладным павінна быць узаемадзеянне ўсіх элементаў і суб'ектаў эканамічнага жыцця дзяржавы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, у пасланні абазначаны таксама задачы забяспечыць трансфер ідэй у Беларусь, зрабіць краіну прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Стабільныя, камфортныя, прадказальныя ўмовы вядзення бізнесу павінны стаць нацыянальным брэндам.