Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2015

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным нарошчваць беларуска-індыйскі тавараабарот

7 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі лічыць недастатковым цяперашні ўзровень беларуска-індыйскага тавараабароту і бачыць патэнцыял для яго нарошчвання. На гэта Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ў час сустрэчы 7 верасня з міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Нірмалай Сітхараман і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе сустрэчы асабліва была закранута тэма гандлёва-эканамічных адносін. У мінулым годзе беларуска-індыйскі тавараабарот складаў крыху больш за $400 млн, а за 6 месяцаў гэтага года - звыш $300 млн. І хоць назіраецца дынаміка росту, паводле ўзаемнага меркавання беларускага і індыйскага бакоў, ёсць патэнцыял для істотнага пашырэння двухбаковага тавараабароту. Таму размова ішла аб канкрэтных вектарах далейшага больш актыўнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, у тым ліку ў галінах прамысловасці, машынабудавання, фармацэўтыкі, калійнай сферы, IT-тэхналогій, а таксама адукацыі.

У прыватнасці, беларускі бок разглядае магчымасць стварэння ў Індыі буйнога прамысловага цэнтра, дзе будуць наладжаны вытворчасць, рэалізацыя і сэрвіснае абслугоўванне. У праекце плануецца задзейнічаць БелАЗ, МТЗ, МАЗ і іншыя буйныя беларускія прадпрыемствы, прадукцыя якіх будзе рэалізоўвацца ў Індыі. Індыйскі бок зацікавіўся гэтай ідэяй і выказаў гатоўнасць прыкласці максімум намаганняў для яе рэалізацыі.

Прэзідэнт Беларусі запрасіў індыйскія фармацэўтычныя кампаніі больш актыўна прыходзіць на беларускі рынак, у тым ліку з перспектывай рэалізоўваць прадукцыю ў краінах ЕАЭС.

Была закранута таксама тэма супрацоўніцтва ў калійнай сферы. Нірмала Сітхараман сказала аб гатоўнасці індыйскіх кампаній не толькі купляць калійныя ўгнаенні, але і аб жаданні інвесціраваць у беларускую калійную галіну.

Індыйскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у тым, каб больш студэнтаў з Індыі вучыліся ў Беларусі. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова прыняць усіх жадаючых атрымліваць адукацыю ў нашай краіне.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі Маноджа Кумара Бхарці ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што дыпламат шмат чаго зрабіў для ўмацавання беларуска-індыйскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі