6 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. 6 мая адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў Беларусі.
Прэм'ер-міністры абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.