1 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Правінцыя Ганьсу падпісала ў Мінску 8 пагадненняў аб супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. Дакументы заключаны па выніках праведзеных сёння ў Мінску перагавораў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна з кітайскай дэлегацыяй на чале з сакратаром камітэта КПК правінцыі Ганьсу Ван Саньюнем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве падпісана паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі і будаўніча-інвестыцыйнай карпарацыяй (холдынгам) правінцыі Ганьсу. Дакументы аб узаемадзеянні падпісалі таксама беларускае ААТ "Лакафарба" і кітайскае ТАА "Ланьчжоу Юньсян Капітал", ТАА "Тарасава" і гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн.
Дамовіліся таксама аб супрацоўніцтве Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і Бальніца традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Ганьсу.
Акрамя таго, падпісана 4 беларуска-кітайскія пагадненні аб міжвузаўскіх кантактах - паміж Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Універсітэтам эканомікі і фінансаў горада Ланьчжоу, Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам і Аграрным універсітэтам правінцыі Ганьсу, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Аграрным універсітэтам правінцыі Ганьсу, паміж Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і Універсітэтам эканомікі і фінансаў горада Ланьчжоу.
Беларуска-кітайскія бакі выказалі ўпэўненасць, што падпісанне гэтых дакументаў будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-кітайскіх кантактаў.