Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2019

Прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Венгрыі

Прамысловы і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Венгрыі
Фота пасольства Беларусі ў Венгрыі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Венгрыі з 22 па 25 красавіка праходзіць візіт у Будапешт дэлегацыі дзелавых колаў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

У складзе дэлегацыі амаль 50 чалавек: прадстаўнікі Віцебскай вобласці, Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Гроднаінвест" і СЭЗ "Брэст", абласных саюзаў наймальнікаў, прамыслоўцы і прадпрымальнікі.

24 красавіка адбыўся беларуска-венгерскі дзелавы форум, арганізаваны пасольствам сумесна з венгерскім дзелавым клубам краін Усходняй Еўропы. З венгерскага боку ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю, Венгерскай гандлёва-прамысловай палаты, нацыянальнай асацыяцыі наймальнікаў і работадаўцаў, асацыяцыі вытворцаў аўтакампанентаў, а таксама больш за 80 венгерскіх кампаній. У ліку ўдзельнікаў мерапрыемства таксама былі прадстаўнікі прамысловага і сельскагаспадарчага сектараў, тэлекамунікацый і IT, аўтакампанентаў, будаўнічых і банкаўскіх паслуг, турызму Венгрыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Панамароў. Ён падкрэсліў важнасць таго, што дзелавыя колы Беларусі і Венгрыі пачулі заклік палітычнага кіраўніцтва дзвюх краін і праявілі ініцыятыву па арганізацыі маштабнага бізнес-форуму нават без прывязкі да якіх-небудзь двухбаковых візітаў на ўрадавым узроўні. Пасол выказаў упэўненасць, што поспех мерапрыемства будзе пабудаваны па формуле "з колькасці ў якасць".

Аляксандр Панамароў адзначыў, што пагадненне аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, якое было падпісана ў студзені бягучага года міністрамі замежных спраў дзвюх краін, стварае аснову для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці.

Начальнік дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Венгрыі Ота Рона падкрэсліў вялікую ўвагу, якую ўдзяляе венгерскае знешнепалітычнае ведамства рабоце з Беларуссю, згадаўшы ключавыя гандлёва-эканамічныя праекты, што знаходзяцца на прапрацоўцы двух бакоў. Венгерскі дыпламат адзначыў важнасць устанаўлення даверных кантактаў у час форуму на аснове асабістых знаёмстваў.

На палях форуму прайшла прэзентацыя прамысловага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і магчымасцей супрацоўніцтва з Віцебскай вобласцю, СЭЗ "Гроднаінвест" і СЭЗ "Брэст", індустрыяльным паркам "Вялікі камень", ААТ "Беларускі металургічны завод", а таксама праведзены В2В перагаворы беларускіх і венгерскіх кампаній.

Запланавана прадаўжэнне дзелавых перагавораў з венгерскімі партнёрамі, наведванне Гандлёва-прамысловай палаты горада Будапешта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі