9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Украінай завершана пастаўка 50 тралейбусаў з аўтаномным ходам для горада Харкава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
Як расказалі ў дыпмісіі, пасажырская тэхніка сабрана на базе беларускага кузава МАЗ-203Т на зборачнай вытворчасці "Політэхнасэрвіс", што працуе ў Браварах Кіеўскай вобласці.
Тралейбус з аўтаномным ходам да 30 км не патрабуе пракладкі кантактнай сеткі і будаўніцтва цягавых падстанцый, таму садзейнічае эканоміі гарадскога бюджэту, адзначылі ў пасольстве.
Нізкападлогавыя тралейбусы падыходзяць у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у іх ёсць кандыцыянеры для вадзіцеля і пасажыраў, сістэма ацяплення, зарадныя ўстройствы пад USB-раздымы і валідатары для аплаты E-ticket. Зараджаюцца тралейбусы ў час праходжання маршруту ад кантактнай сеткі, а таксама ў дэпо без дадатковых устройстваў.