Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2019

Прамыя замежныя інвестыцыі з Кітая ў Беларусь за 10 гадоў павялічыліся ў 200 разоў

Прамыя замежныя інвестыцыі з Кітая ў Беларусь за 10 гадоў павялічыліся ў 200 разоў

27 жніўня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Прамыя замежныя інвестыцыі Кітая ў Беларусь за апошнія дзесяць гадоў выраслі ў 200 разоў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Алена Пермінава пасля цырымоніі завяршэння будаўніцтва першага жылога дома ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыла, што стратэгічныя адносіны дзвюх краін развіваюцца вельмі дынамічна, аб чым сведчаць паказчыкі па тавараабароце, экспарце і інвестыцыях. "Нават з нашымі суседзямі ў нас няма такога дынамічнага развіцця, - падкрэсліла Алена Пермінава. - Кітай стаў ужо трэцім нашым гандлёва-эканамічным партнёрам. Прамыя замежныя інвестыцыі з гэтай краіны за апошнія 10 гадоў павялічыліся ў 200 разоў".

Партфель тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая на сёння складае ўжо паўмільярда долараў і, паводле слоў намесніка міністра, будзе расці. У прыватнасці, толькі з 2015 года ў межах 12 праектаў Кітай выдзеліў нашай краіне амаль $185 млн тэхніка-эканамічнай дапамогі. "Ключавымі праектамі з'яўляюцца развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень", будаўніцтва сацыяльнага жылля, студэнцкага інтэрната ў Мінску, а таксама тэрапеўтычнага корпуса Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы", - прывяла прыклады Алена Пермінава.

Дзякуючы дапамозе Кітая пабудавана першая чарга сістэмы электрыфікацыі індустрыяльнага парка, рэканструявана рэчышча ракі Уша. Сёння ў "Вялікім камені" адбылася цырымонія завяршэння будаўніцтва першага жылога дома, а да канца года будзе закончана і будаўніцтва кітайска-беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Як падкрэсліла намеснік міністра, развіццё парка мае ключавое значэнне для паглыблення партнёрства і дружбы паміж Беларуссю і Кітаем і народамі дзвюх краін. "Індустрыяльны парк першым у Беларусі атрымаў міжнародны сертыфікат экалагічнага менеджменту і аўдыту, парк мае статус экагорада, у якім гарманічна спалучаюцца вытворчая, адміністрацыйная і жылая інфраструктуры. Для прыцягнення замежных інвестараў на тэрыторыі "Вялікага каменя" створаны лепшыя ўмовы для развіцця інавацыйных і экспартаарыентаваных вытворчасцей", - адзначыла Алена Пермінава.

Па выніках мінулага года на долю рэзідэнтаў індустрыяльнага парка прыпадала 70 працэнтаў усіх прамых замежных інвестыцый Смалявіцкага раёна і 20 працэнтаў - Мінскай вобласці. Сёння кожнае пятае высокапрадукцыйнае рабочае месца створана рэзідэнтамі парка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі