Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2021

Прамыя замежныя інвестыцыі ў СЭЗ "Брэст" выраслі ў 2020 годзе ў 1,7 раза

Прамыя замежныя інвестыцыі ў СЭЗ
Фота з архiва

26 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) на чыстай аснове ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" выраслі ў мінулым годзе ў параўнанні з 2019-м у 1,7 раза і склалі $42,5 млн. Гэта амаль 60 працэнтаў усіх ПЗІ на чыстай аснове, прыцягнутых у Брэсцкую вобласць, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Аляксандр Шукайла.

Удзельная вага СЭЗ у аб'ёме экспарту Брэсцкай вобласці вырасла ў мінулым годзе на 1,1 працэнта да 29,2 працэнта і дасягнула $770 млн. Аб'ём вытворчасці ў параўнанні з папярэднім перыядам - на 14,2 працэнта да Br2,6 млрд. Інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 29,4 працэнта і склалі Br187 млн.

"У 2020 годзе суб'екты гаспадарання СЭЗ спрацавалі з чыстым прыбыткам на Br263 млн. Гэта лепшы паказчык сярод свабодных эканамічных зон краіны. У бюджэты ўсіх узроўняў нашы рэзідэнты выплацілі падаткаў на суму Br220 млн. Было зарэгістравана сем новых прадпрыемстваў, у тым ліку два з замежным капіталам, з аб'ёмам інвестыцый амаль $35 млн. У бягучым годзе думаем зарэгістраваць не менш за пяць рэзідэнтаў", - адзначыў намеснік кіраўніка адміністрацыі.

Так, цяпер рыхтуецца да рэгістрацыі беларускае прадпрыемства па выпуску камплектаў зборна-шчытавых дамоў, якое размесціцца ў прамзоне "Аэрапорт". У другім квартале плануецца зарэгістраваць прадпрыемства з нямецкім капіталам, што будзе выпускаць сувенірную прадукцыю і тавары бытавога прызначэння з металу і драўніны. Польская кампанія рыхтуе бізнес-план па арганізацыі ў СЭЗ вытворчасці офіснай мэблі. У Кобрыне прадпрыемства з беларускім капіталам плануе наладзіць вытворчасць клеенага бруса. Вядуцца перагаворы з расійскай кампаніяй па арганізацыі вытворчасці святлодыёдных свяцілень новага пакалення для памяшканняў АПК.

"Ідуць перагаворы з нямецкай аўтамабільнай кампаніяй па пытанні арганізацыі на тэрыторыі СЭЗ вытворчасці кемпераў. Мяркуецца, што ў Брэст будзе прыходзіць аўтамабільная база (у залежнасці ад краіны-імпарцёра - "Мерсэдэс", "Фіят", "Сітраен"), а на прадпрыемстве - вырабляцца і манціравацца на аўтамабіль жылы модуль. Камплектацыя будзе выконвацца ў кааперацыі з нашымі мэбельшчыкамі і іншымі прадпрыемствамі-рэзідэнтамі СЭЗ", - сказаў Аляксандр Шукайла.

Нядаўна Брэст наведалі прадстаўнікі вядомай нямецкай лагістычнай кампаніі. У планах у бізнесменаў - стварэнне на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны перавалачнага хаба. А літаральна 24 сакавіка адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі з Нідэрландаў. Разглядалася магчымасць рэалізацыі праекта па стварэнні вялікай экспартна арыентаванай дрэваапрацоўчай вытворчасці. У планах патэнцыяльнага інвестара - будаўніцтва дзвюх мэблевых фабрык. Праект ацэньваецца ў аб'ёме не меншым за 100 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі