12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Мікалай Барысевіч сустрэўся сёння з паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва цэнтра.
Бакі адзначылі ўсё большыя аб'ёмы беларуска-іранскага гандлю. У сувязі з гэтым вельмі важным бачыцца падтрымка такой тэндэнцыі профільнымі структурамі, якія займаюцца суправаджэннем знешнеэканамічнай дзейнасці. Мікалай Барысевіч і Саід Яры абмеркавалі магчымасць аказання садзейнічання пасольствам ва ўстанаўленні партнёрскага ўзаемадзеяння Нацыянальнага цэнтра маркетынгу з іранскімі структурамі, якія выконваюць сумежныя функцыі.
Для арганізацыі прамога дыялогу паміж бізнесамі дзвюх краін бакі дамовіліся аб правядзенні шэрага сумесных дзелавых мерапрыемстваў.
Акрамя таго, у цэнтры выказалі гатоўнасць садзейнічаць арганізацыі візітаў іранскага дыпламата ў рэгіёны рэспублікі для больш дэталёвага вывучэння экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў.