Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2018

Прамвытворчасць у Беларусі ў І паўгоддзі павялічылася на 7,8 працэнта

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br53 млрд, або ў супастаўных цэнах 107,8 працэнта да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прамысловая вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 3,7 працэнта, у апрацоўчай прамысловасці - на 8,6 працэнта, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам - на 5,8 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 0,5 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за чэрвень 2018 года да чэрвеня 2017-га склаў 105,3 працэнта.

Ва ўсіх галінах апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамвытворчасці за студзень-чэрвень 2018 года перасягнуў узровень першага паўгоддзя 2017 года. Найбольшы рост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 19,2 працэнта), вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічнай дзейнасці і тыражыраванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 14,8 працэнта), транспартных сродкаў і абсталявання (на 13,7 працэнта), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 11,9 працэнта), металургічнай вытворчасці, вытворчасці гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання (на 8,6 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі