Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2023

Прамкааперацыя, навука і АПК: Галоўчанка аб ключавых сферах супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю

Прамкааперацыя, навука і АПК: Галоўчанка аб ключавых сферах супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб ключавых напрамках супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю на сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Андрэем Траўнікавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра асноўныя блокі супрацоўніцтва Беларусі і Новасібірскай вобласці, Раман Галоўчанка выдзеліў сферу прамысловай кааперацыі. "Шэраг беларускіх і новасібірскіх прадпрыемстваў маюць даўнія кааперацыйныя, партнёрскія адносіны. Іх трэба падтрымліваць і развіваць. Паказальны прыклад - супрацоўніцтва буйнейшага сусветнага вытворцы кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ і новасібірскага ТАА "Сібэлектрапрывод". Толькі ў мінулым годзе нашы закупкі прадукцыі новасібірскага прадпрыемства выраслі больш як у 2 разы і склалі амаль $50 млн", - расказаў ён.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, у час наведвання прадпрыемства АТ "Новасібірскі завод паўправадніковых прыбораў Усход" была абмеркавана тэма супрацоўніцтва ў сферы мікраэлектронікі. Таксама прэм'ер-міністр выдзеліў сумеснае прадпрыемства па капітальным рамонце і мадэрнізацыі трамвайнага парку "БКМ Сібір". "Прадпрыемства працуе з 2017 года, паспяхова рэалізуе праекты ў інтарэсах Новасібірска, мае сур'ёзныя напрацоўкі для выхаду на іншыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Думаю, што кіраўніцтву прадпрыемства неабходна думаць не толькі аб трамвайнай тэхніцы, але і развіваць лінейку іншых прадуктаў", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Урад Новасібірскай вобласці вялікую ўвагу ўдзяляе абнаўленню парку пасажырскага транспарту. "Наперадзе вялікая работа. З'яўляючыся супастаўшчыкамі ў рамках закупкі тралейбусаў, мы гатовы прапанаваць Новасібірскай вобласці шырокую лінейку сучасных тралейбусаў, электробусаў. Ёсць і перспектывы нарошчвання паставак сельскагаспадарчай, спецыяльнай, камунальнай і грузавой тэхнікі. Толькі ў 2022 годзе сукупныя пастаўкі ўсіх гэтых катэгорый склалі каля $90 млн. У бягучым годзе мы ставім задачу спрацаваць не ніжэй, а лепш прыбавіць", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Важным напрамкам таксама з'яўляецца і супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы. "За 2022 год тавараабарот харчовымі таварамі і сельскагаспадарчай сыравінай склаў $83 млн. Экспарт і імпарт збалансаваны і дзеліцца прыкладна напалам. Лічым важным прадаўжаць нарошчваць аб'ём узаемных паставак, гэтаму садзейнічае і праводзімы ў Новасібірску кірмаш беларускіх тавараў. З улікам высокага ўзроўню развіцця малочнай жывёлагадоўлі рэгіёна пачата распрацоўка праекта пастаўкі сучаснага беларускага абсталявання для малочна-таварных ферм. Напярэдадні адбылася рабочая нарада па гэтым пытанні, і мы бачым вялікі патэнцыял у такім супрацоўніцтве", - сказаў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што важнай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца навука. "Знакаміты Новасібірскі акадэмгарадок - узор важнейшых навуковых і адукацыйных цэнтраў Расіі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і іншыя навуковыя і інавацыйныя арганізацыі нашай краіны даўно працуюць з Расійскай акадэміяй навук. Цяпер, лічу, трэба рухацца больш актыўна і дынамічна для рэалізацыі напрацовак у рэальным сектары эканомікі", - адзначыў ён.

Працуючы над эканамічным парадкам дня, нельга забываць і пра гуманітарны напрамак, падкрэсліў прэм'ер-міністр. "Прыемна адзначыць, што ў Новасібірску цяпер праходзяць Дні беларускай сталіцы - горада Мінска. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю дзелавога і культурнага абмену. Мерапрыемства мае пазітыўны рэзананс сярод жыхароў Новасібірска, - адзначыў Раман Галоўчанка. - Беларусь і Новасібірская вобласць Расіі - даўнія партнёры. Перакананы, што цяперашняя сустрэча дасць магчымасць нам знайсці шляхі для пашырэння супрацоўніцтва. Трэба ставіць сабе амбіцыйныя і высокія планкі і на ўсіх узроўнях вырашаць задачы па іх дасягненні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі