30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфія паставак ТАА "Праймілк" налічвае больш як 30 краін, прычым не толькі блізкіх. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" паведаміў дырэктар прадпрыемства Анатоль Бяляўскі, перадае БЕЛТА.
Ён адзначыў, што плённае супрацоўніцтва наладжана з краінамі далёкай дугі - Паўднёвая Амерыка, Афрыка і іншымі. "Мы і цяпер вядзём работу па дыверсіфікацыі экспартнага складніка. Добра, што попыт на нашу прадукцыю стабільна высокі. А нам ёсць што прапанаваць спажыўцу", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.
"2022 год выдаўся складаным і насычаным на падзеі. Тым не менш новая рэальнасць дала магчымасць пераасэнсаваць сітуацыю і шукаць новыя напрамкі збыту. У прыватнасці, мы павялічылі аб'ём паставак у краіны Афрыкі, Персідскага заліва. Больш цесна працуем з Расійскай Федэрацыяй", - расказаў Анатоль Бяляўскі.
ТАА "Праймілк" спецыялізуецца на вытворчасці сухіх прадуктаў. У суткі прадпрыемства перапрацоўвае прыкладна 900 т сыравіны, вырабляе каля 30 т мяккіх сыроў і каля 100 т сухіх прадуктаў.