31 сакавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Банк развіцця Рэспублікі Беларусь (БРРБ) плануе развіваць праграму фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пры цесным узаемадзеянні з Сусветным банкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БРРБ па выніках гадавога агульнага сходу акцыянераў, які прайшоў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
Праграма рэалізуецца пры ўдзеле дзесяці банкаў-партнёраў. Ва ўзаемадзеянні з імі БРРБ прафінансаваў 124 інвестыцыйныя праекты суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу агульным коштам Br670 млрд. Аб'ём крэдытнай падтрымкі склаў Br170 млрд.
Акцыянерамі ў час сходу была пастаўлена задача па далейшым удасканаленні праграмы, якая стартавала ў жніўні 2014 года. Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі дзейнасці банка ў мінулым годзе, зацверджана гадавая фінансавая справаздачнасць Банка развіцця, а таксама вызначаны ключавыя задачы на наступны перыяд.