Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Лют 2020

Праект закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" плануецца разгледзець на вясенняй сесіі

Праект закона
Фота з архiва

12 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Праект закона "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" плануюць разгледзець у першым чытанні на вясенняй сесіі парламента. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Таццяна Рускевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы 7 лютага расказалі членам Савета Рэспублікі і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў пра наш закон. Цяпер дакумент праходзіць апошнія крокі ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Прынцыповыя пазіцыі ўзгоднены. Мы спадзяёмся, што ў першым чытанні закон выйдзе ў гэту сесію", - адзначыла Таццяна Рускевіч.

Паводле слоў прадстаўніка Нацбанка, цяпер хуткімі тэмпамі распрацоўваюцца падзаконныя акты, каб не адцягваць час уступлення закона ў сілу. "Да таго моманту, калі ў парламенце цалкам прымуць закон, падзаконныя акты ўжо будуць гатовы, і можна будзе адразу ж яго запускаць у жыццё", - сказала яна.

Адказваючы на пытанне аб базавым разліковым рахунку для фізасоб, Таццяна Рускевіч адзначыла, што падрыхтаваны праект указа, які адпрацоўваецца дзяржорганамі. Аднак увядуць гэтыя рахункі, хутчэй за ўсё, не ў гэтым годзе. "Па сутнасці гэта звычайны банкаўскі разліковы рахунак. Якой-небудзь спецыфікі грамадзяне не ўбачаць. Базавы рахунак будзе вельмі выразна забяспечваць мінімальны набор сацыяльных функцый, якія будуць прадастаўляцца бясплатна: залічэнне сацвыплат (пенсій, дапамог, зарплат), зняцце наяўных без камісій у інфраструктуры банка, - сказала яна. - Будзе таксама прадастаўлена банкаўская картка плацежнай сістэмы "Белкарт", каб абмежаваць плацежныя рызыкі, у тым ліку палітычныя".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі