Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2021

Праект указа па інвестпраекце "Паўночны бераг" будзе разгледжаны Прэзідэнтам у бліжэйшы час - Галоўчанка

Праект указа па інвестпраекце

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа па інвестпраекце "Паўночны бераг" будзе разгледжаны Прэзідэнтам у бліжэйшы час. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі Emaar Properties Мухамедам аль-Абарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прайшоў даволі працяглы час з моманту нашай мінулай сустрэчы - з закладкі каменя на месцы будучага Нацыянальнага выставачнага цэнтра. Тым не менш гэты час не трацілі дарэмна. Урад, мэрыя інтэнсіўна працавалі над праектам указа кіраўніка дзяржавы аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Паўночны бераг" і інвестыцыйнага дагавора паміж вашай кампаніяй і Мінскім гарвыканкамам. Работа знаходзіцца практычна на фінішы. Праект указа сфарміраваны і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка.

У Беларусі створана і зарэгістравана кампанія, якая будзе займацца рэалізацыяй гэтага праекта. "Мы чакаем, што пасля падпісання ўказа кампанія пачне ўжо актыўную работу непасрэдна над асваеннем пляцоўкі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, умовы, якія будуць прадастаўлены інвестару, з'яўляюцца самымі прывабнымі. Прэм'ер-міністр выказаў упэўненасць, што сённяшні прыезд старшыні савета дырэктараў інвестыцыйнай кампаніі Emaar Properties Мухамеда аль-Абара дасць магчымасць зняць апошнія пытанні і хутчэй запусціць праект.

Мухамед аль-Абар расказаў, што інвесціруе ў 14 дзяржаў свету. "Беларусь для мяне не проста месца для інвестыцый, я ўспрымаю яе як краіну, дзе ў мяне ёсць сябры", - падкрэсліў ён.

Мухамед аль-Абар - саўладальнік буйных міжнародных кампаній у галіне інвестыцый, нерухомай маёмасці, гасцінічнага бізнесу, электроннага гандлю, лагістыкі, грамадскага харчавання, моды, дызайну і іншых. Ён з'яўляецца ідэйным натхняльнікам і выканаўцам канцэпцыі стварэння сучаснага Дубая, ключавым саветнікам па эканамічных і інвестыцыйных пытаннях (асабістых і дзяржаўных) кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая.

Кампанія Emaar Properties - адзін з буйнейшых у свеце дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва. Валодае больш як 60 даччынымі кампаніямі і прысутнічае на рынках больш як 35 краін на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Спецыялізуецца на гасцінічным бізнесе, гандлёва-забаўляльнай інфраструктуры, здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомай маёмасці, развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і паслуг для розных сфер бізнесу, інвесціраванні і абслугоўванні нерухомай маёмасці. Буйнейшыя будаўнічыя праекты Дубая, уключаючы самы высокі ў свеце будынак Бурдж-Халіфа і адзін з буйнейшых гандлёвых цэнтраў "Дубай Мол", былі рэалізаваны менавіта Emaar Properties. Акрамя таго, кампанія забудоўвае Эканамічны горад караля Абдалы ў Саудаўскай Аравіі. Плошча праекта займае 168 кв.км і ўключае ў сябе марскі порт, прамысловую зону, дзелавы, курортны і жылы раёны, адукацыйныя і медыцынскія ўстановы, гандлёвыя аб'екты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі