12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі праекта пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка "Аб зацвярджэнні Антыінфляцыйнай праграмы". Адпаведнае рашэнне замацавана распараджэннем прэм'ер-міністра Сяргея Румаса ад 11 мая 2020 года нумар 123р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Рабочай групе трэба будзе падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленні антыманапольнай дзейнасці, цэнавай, грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі, развіцці камунікацыйнай палітыкі, забеспячэнні харчовай бяспекі краіны.
Праект пастановы аб зацвярджэнні антыінфляцыйнай праграмы павінен быць гатовы да 1 жніўня, унесці яго ў Савет Міністраў трэба да 1 верасня.
Кіраўніком рабочай групы назначаны намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун.