Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Снж 2016

Прадстаўніцтва ЭКСАР у Беларусі разглядае магчымасць падтрымкі 21 праекта больш як на $670 млн

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцтва Расійскага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый (ЭКСАР) у Беларусі разглядае магчымасць падтрымкі 21 праекта больш як на $670 млн. Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва АТ "ЭКСАР" у Беларусі Віктар Даранкевіч на форуме "Група РЭЦ у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы пашырэння экспартных праектаў і інвестыцый", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнымі прыярытэтамі кіраўнік прадстаўніцтва назваў энергетыку, інфраструктурныя праекты, сферу вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі. "У ЭКСАР дзякуючы нашай рабоце ў Беларусі з'явілася больш за 40 новых кліентаў. Цяпер у нас знаходзіцца на разглядзе 21 праект на агульную суму больш як $670 млн", - адзначыў Віктар Даранкевіч.

Прадстаўніцтва ЭКСАР у Беларусі прадастаўляе кліентам шэраг паслуг, у тым ліку інфармаванне аб магчымасцях і прапановах ЭКСАР, кансультаванне і навучанне кліентаў, якія з'яўляюцца партнёрамі і пакупнікамі прадукцыі расійскіх вытворцаў, папярэдняе структураванне здзелак, іх падрыхтоўку і суправаджэнне. "На першапачатковым этапе дзейнасці мы бачылі давядзенне інфармацыі аб новых магчымасцях праграмы страхавання, якая дынамічна развіваецца ў Расіі. Нягледзячы на тое, што праграма створана для падтрымкі расійскага экспарту, для беларускіх прадпрыемстваў яна таксама змяшчае пэўныя перавагі", - растлумачыў Віктар Даранкевіч. У першую чаргу гэта магчымасць прыцягнення крэдытных рэсурсаў на працяглыя тэрміны па льготнай стаўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі