Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2018

Прадпрыемствы Мінсельгасхарча ў студзені-ліпені павялічылі экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай у 5,6 раза

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў студзені-ліпені павялічылі экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай у 5,6 раза, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За сем месяцаў бягучага года ў Кітай пастаўлена сельгаспрадукцыі на $23,3 млн, што ў 4,2 раза больш, чым у мінулым годзе. Асноўным драйверам выступіла малочная прадукцыя. У студзені-ліпені мы зрабілі вялікі прарыў у яе пастаўках на кітайскі рынак: за гэты перыяд пастаўлена 57,3 тыс. т на $20 млн. Экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай вырас у грашовым выражэнні практычна ў 5,6 раза да ўзроўню мінулага года, у натуральным - у 6,9 раза", - сказаў Аляксей Багданаў.

Сёння ў Кітай са станцыі Калядзічы адправіўся першы кантэйнерны поезд з беларускай малочнай прадукцыяй. "Плануецца, што ў такіх паяздах будзе павялічвацца колькасць вагонаў. Пастаўлена задача нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай да 100 кантэйнераў у месяц. Прычым неабходна пашыраць асартымент. Сёння мы адправілі ў Кітай сухое абястлушчанае малако, але мы пастаўляем не толькі гэту прадукцыю, але і сухую сыроватку, сухое неразведзенае малако, актыўна прасоўваем гатовую прадукцыю - сыры і масла. Хочам выйсці на кітайскі рынак і з ёгуртнай прадукцыяй", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

Практычна ўсе беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы сертыфікаваны на права паставак прадукцыі ў КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі