Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2023

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" за апошнія 5 гадоў нарасцілі экспарт у Таджыкістан у 2,2 раза

Прадпрыемствы
Фота з архiва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" за апошнія пяць гадоў нарасцілі экспарт у Таджыкістан у 2,2 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

16-е пасяджэнне Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адбылося ў Душанбэ. У час пасяджэння бакі разгледзелі тэндэнцыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы прамысловай кааперацыі, паставак прадукцыі дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, прадуктаў харчавання, фармпрадукцыі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Аляксандр Пшонны, а таксама прадстаўнікі ААТ "Мастоўдрэў" і ААТ "Рэчыцадрэў".

На палях пасяджэння Аляксандр Пшонны расказаў аб супрацоўніцтве ў галіне дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. "Таджыкістан з'яўляецца даўнім і надзейным партнёрам Беларусі, - адзначыў ён. - У 2023 годзе назіраецца рост аб'ёмаў паставак. За студзень - ліпень прадукцыі дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровых вырабаў экспартавана на 83 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года".

Істотнае месца ў супрацоўніцтве ў гэтай сферы займаюць прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам". За сем месяцаў бягучага года пастаўкі выраслі ў 1,7 раза. Калі гаварыць аб апошніх пяці гадах, экспарт узрос у 2,2 раза. "Я ўпэўнены, тэндэнцыя будзе захавана", - рэзюмаваў намеснік старшыні канцэрна.

Цяпер у Таджыкістан рэалізуецца практычна ўвесь спектр прадукцыі лесапрамысловага комплексу рэспублікі: піламатэрыялы, драўняныя пліты, папера, кардон і вырабы з іх, шпалеры, мэбля, фанера.

Але ўжо ёсць бачанне развіцця далейшага супрацоўніцтва. Аляксандр Пшонны агучыў прапановы, якія будуць цікавыя будаўнічым і мэблевым кампаніям Таджыкістана.

Пасля завяршэння пасяджэння дзелавыя зносіны прадоўжыліся, але ўжо ў В2В-фармаце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі