Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2017

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" павялічылі за студзень-верасень экспарт прадукцыі да 65 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вытворчасці

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" за студзень-верасень павялічылі экспарт прадукцыі да 65 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вытворчасці, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

Гэта самая высокая ўдзельная вага экспарту за ўвесь перыяд работы і на 6,3 працэнтнага пункта большая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На замежныя рынкі за 9 месяцаў пастаўлена прадукцыі $299,5 млн, што на 42,1 працэнта больш, чым за студзень-верасень 2016-га.

Геаграфія экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай вытворчасці ахоплівае 60 краін. Прадпрыемствы канцэрна актыўна працуюць як на рынках краін блізкага замежжа, так і геаграфічна аддаленых краін. Напрыклад, у ЗША пастаўляецца беларуская фанера, піламатэрыялы, дзверы, вокны, у гэтым годзе ААТ "Івацэвічдрэў" пачало пастаўляць мэблю. У Іран, Ірак, Егіпет і Бахрэйн пастаўляюцца драўняныя пліты, піламатэрыялы і фанера, у Сірыю - драўнянавалакністыя пліты, у Кітай - фанера, у ААЭ - мэбля. Практычна ўся лінейка прадукцыі дрэваапрацоўкі пастаўляецца ў Турцыю. Прадукцыя цэлюлозна-папяровай вытворчасці (папера, кардон, шпалеры) прадаецца на рынках Пакістана, Бангладэш, Бразіліі, Індыі, Кеніі, Камеруна, Марока, Манголіі, Шры-Ланкі і іншых краін.

У цэлым доля паставак на рынкі далёкага замежжа па прадпрыемствах канцэрна павялічваецца ўжо некалькі гадоў. За студзень-верасень 2017 года з агульнага аб'ёму экспарту ў краіны па-за СНД пастаўлена 44,4 працэнта прадукцыі. Па выніках 2014 года гэта доля складала 28,2 працэнта, па выніках 2015-га - 34,5 працэнта, 2016-га - 42,6 працэнта.

Беларускія вытворцы пастаянна нарошчваюць аб'ёмы экспарту ў краіны ЕС. За 9 месяцаў 2017 года прадпрыемствы канцэрна паставілі прадукцыі на рынак ЕС на $120,9 млн, што на 51,3 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшыя аб'ёмы прадукцыі адгружаюцца ў Польшчу (на суму больш як $57 млн за 9 месяцаў) і Літву ($21,8 млн), да аналагічнага перыяду мінулага года адбыўся рост на 74,4 працэнта і на 58,4 працэнта адпаведна. На трэцім месцы - Германія ($7,5 млн). Таксама прадпрыемствы канцэрна паставілі прадукцыю ў Румынію, Латвію і Венгрыю ў студзені-верасні больш як на $5 млн. У цэлым асвоены рынкі практычна ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у ЕС.

Рынак краін СНД таксама застаецца адным з найбольш прыярытэтных для арганізацый канцэрна. Стратэгічным партнёрам тут выступае Расія, куды пастаўляецца больш за 65 працэнтаў ад усяго экспарту ў СНД ($108,4 млн за 9 месяцаў 2017 года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі