25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі 2023 года нарасцілі экспарт у Кыргызстан амаль у два разы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
"Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" паспяхова развіваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з партнёрамі з Кыргызстана. Па выніках першага паўгоддзя экспарт у краіну вырас амаль у два разы ў параўнанні са студзенем - чэрвенем мінулага года. Сюды пастаўляецца плітная прадукцыя, мэбля, папера і кардон, а таксама вырабы з іх, фанера", - расказалі ў прэс-службе.
У Беларусі цяпер знаходзіцца з рабочым візітам намеснік старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Бакыт Тарабаеў. Ён правёў рабочую сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Сіваком, прыняў удзел у пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, наведаў шэраг прамысловых прадпрыемстваў.