11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нарасціць экспарт прадуктаў харчавання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час нарады па пытаннях развіцця харчовай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі больш за паўгода нашы прадпрыемствы працуюць у няпростых умовах. Але, нягледзячы на гэта, мы змаглі захаваць працоўныя месцы і экспартны патэнцыял. Сістэма перапрацоўкі абсалютна не звязана ў адмоўным плане з каранавірусам. Сыравіны ў вас было дастаткова. Вяскоўцы працуюць як ніколі добра, ёсць мяса, малако, цукар і інш. І спажыванне. Усе краіны закрыліся і сваю эканоміку спынілі - мы працуем. Наперад - прадавайце. Рынкі адкрыты, проста трэба варушыцца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Як дакладваюць Прэзідэнту адказныя службовыя асобы, праблем са збытам прадукцыі няма. "Трэба ўзмацняцца, - яшчэ раз звярнуў увагу беларускі лідар. - Вельмі важны напрамак гэтага ўзмацнення - павелічэнне экспарту".