Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2016

Польшча мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сельскагаспадарчай сферы

8 лістапада, Мінск /Алена Таратушкіна - БЕЛТА/. Польшча мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сельскагаспадарчай сферы. Аб гэтым 8 лістапада паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Польшча дзякуючы членству ў Еўрапейскім саюзе атрымала доступ да больш эфектыўных сучасных тэхналогій вытворчасці. Мы гатовы падзяліцца сваім вопытам з партнёрамі з Беларусі і яшчэ больш умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі", - сказаў Конрад Паўлік.

Пасол адзначыў рост паставак сельскагаспадарчых тавараў і прадуктаў харчавання паміж Польшчай і Беларуссю. "Аб нармалізацыі адносін паміж нашымі краінамі сведчыць і нядаўні візіт намесніка старшыні Савета міністраў, міністра развіцця і фінансаў Польшчы Матэвуша Маравецкага ў Мінск", - падкрэсліў дыпламат. У кастрычніку ў Мінску прайшоў эканамічны форум "Добрасуседства", які сабраў амаль 500 прадстаўнікоў дзелавых колаў з Беларусі і Польшчы.

Конрад Паўлік дадаў, што ў Беларусі рэалізуецца польская праграма "Смакі Еўропы - якасць і традыцыя", якая нацэлена на папулярызацыю еўрапейскіх прадуктаў харчавання. Яна фінансуецца Еўрапейскім саюзам і Польшчай. Паводле яго слоў, гэты праект будзе садзейнічаць павелічэнню тавараабароту паміж краінамі і прыцягненню ўзаемавыгадных інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі