25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ЦЭЦ-5 у Мінску пачалося стварэнне пікава-рэзервовых энергетычных крыніц на базе газатурбінных установак Siemens, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДВА "Белэнерга".
"Будаўніцтва новых пікава-рэзервовых магутнасцей вядзецца ў рамках рэалізацыі праекта па інтэграцыі Беларускай АЭС у энергасістэму краіны. Пікава-рэзервовыя энергакрыніцы служаць для згладжвання пікаў спажывання электраэнергіі і хуткага запуску ў выпадку аварыйнага адключэння энергакрыніц для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў электраэнергіяй", - растлумачылі ў прэс-службе.
Рэзервовыя крыніцы выкананы на базе хуткадзеючых газатурбінных установак, якія могуць выдаць намінальную магутнасць у сетку праз 15 хвілін пасля халоднага старту.
Цяпер пачалося будаўніцтва першай чаргі пікава-рэзервовых энергакрыніц. Усяго будзе пабудавана шэсць газатурбінных установак сумарнай магутнасцю 300 МВт.