2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з прадстаўніцтвам Савета па развіцці гандлю Ганконга (HKTDC) у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі арганізавала семінар "Ганконг - ваша карпаратыўная платформа для выхаду на рынкі Азіі". Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на сайт БелГПП.
У час семінара выступілі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, в.а. генеральнага консула Беларусі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг КНР Аляксандр Шалімаў, кіраўнік прадстаўніцтва HKTDC у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва "Расія - Ганконг" Леанід Арлоў.
У мерапрыемстве, якое праходзіла на пляцоўцы БелГПП і ў рэжыме відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у выкарыстанні патэнцыялу Ганконга для выхаду на рынкі КНР і іншых краін Усходняй Азіі.
Увазе беларускіх дзелавых колаў прадстаўлены перспектывы ўзаемадзеяння з бізнесам Ганконга, магчымасці спецыяльнага адміністрацыйнага раёна як сусветнага лагістычнага цэнтра, цэнтра тэхналогій і інавацый, эфектыўнай платформы для стартапаў, а таксама механізмы падтрымкі экспарту беларусікх тавараў на рынкі КНР і краін Азіі, пошуку патэнцыяльных партнёраў і развіцця бізнес-кантактаў.
Пасля завяршэння прэзентацый прадстаўнікі беларускіх кампаній атрымалі магчымасць задаць пытанні наконт разівіцця адносін з партнёрамі ў Ганконгу.