Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2020

Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ прыбыў у порт Адэсы

Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ прыбыў у порт Адэсы

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Танкер з 90 тыс. т нафты Azeri Light прыбыў у порт Адэсы. Цяпер яго падганяюць пад разгрузку. Сёння пачнецца зліў і падача нафты ў "трубу", - расказаў Аляксандр Цішчанка.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод атрымае гэту нафту на наступным тыдні, дадаў прэс-сакратар.

Раней 12 сакавіка "Белнафтахім" паведаміў аб гатоўнасці нафтаправодаў Адэса - Броды і Броды - Мазыр да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ. Прапампоўка нафты па трубаправоднай сістэме на Мазырскі НПЗ не ўплывае на транзіт, адзначылі ў канцэрне.

Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Першы танкер з нафтай для Мазырскага НПЗ выйшаў 6 сакавіка з турэцкага порта Джэйхан. Яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі павінны прыйсці ў Адэсу з Новарасійска і Супсы. У 2020 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена да 1 млн т нафты.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 11 сакавіка паведаміў, што Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі